01.10.2018
Народны каляндар. Кастрычнiк.

2. а. Зосім. Журавіны на Зосіма ўздымаюцца — мароз на Пакровы ўдарыць.

3. с. Астап, Астаф'я. Прыкметы па ветры.

4. ч. Пранцішак, Францішак. «На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка».

8. п. Сяргей. Жалезны тыдзень.

9. а. Іван Шаптун, Іван Кураед, Багаслоў. Шапталіся свахі пра нявест.

14. н. Пакровы, Трэцяя Прачыстая. Вясельная пара. «Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку — вяночкам». «Пакровы — зарыкалі каровы». Дзявоцкае лета (да 21.10). Прымалі «ў дзеўкі» сябровак.

21. н. Трыфан. Палагея. «Золкім ветрам вее». Зміцер. «Да Змітра баба хітра».

25. ч. Марцін — свята млынароў.

28. н. Сымон і Юда. «Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць». Параскева Пятніцкая.Забарона на прадзенне.

29. п. Лонгін. Збавіцель ад хвароб вачэй.

30. а. Паклоны. Дзень адбівання паклонаў.

31. с. Лука. «Хто сее да Лукі, не будзе мець ні хлеба, ні мукі». Дзень іканапісцаў. Юльян — ахоўнік дзяцей.