5. с. Лупа. «Сей на Лупа — будзе жыта купа».
7. пт. Баўтрамей. «Жыта на зіму сей».
8. сб. Другая Прачыстая. «Меншая Прачыста — канчай сеяць начыста».
10. п. Мацей. Абаронца ад п'янства.
11. а. Калінавік, Іван Крываўнік.
13. ч. Кіпрыян. Журавель збіраецца ў вырай.
14. пт. Сымон. Абрад «жаніцьбы коміна». (Асенняе Навалецце/Навагоддзе з 1493 г.). Закрыванне зямлі. Бабіна лета. Узвіжанне.
19. с. Цуды, Міхал. «Міхал з поля спіхаў».
21. пт. Багач, Нараджэнне Божае Маці. Свята заканчэння ўборкі збожжавых. Засідкі.
24. п. Тадора. «На Тадору ўсякае лета заканчваецца».
25. а. Асенняе раўнадзенства. Усход — 07.01, захад — 19.02.
26. с. Стаўроўскія Дзяды.
27. ч. Звіжанне. Свята закрывання зямлі на зіму. Гадзюкі — у кучу.
29. сб. Міхал. «Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на надвор'е надзеі». Сіцыян. «Святы Сацыян ды ляны пасцілаў».